Вершы Расула Гамзатава ў перакладзе беларускіх паэтаў
Пераклады А.Звонака
Як з кнігі той чароўнай не дзівіцца,
Што кнігаю жыцця празваў наш люд?
Каб мог пшанічны колас адрадзіцца,
Кладзецца зерне мёртвае ў зямлю.
Калі вясновы дождж ліне над светам, –
Дыван лугоў травою загудзе;
Калі мільгне сляза ў вачах паэта, –
Радкі сапраўдных слоў душа складзе.
* * *
Вось я ля каміна ў хаце дзедавай,
Дзе патух агонь былых застолляў,
Той, хто бавіў час тут за бяседаю,
Больш сюды не вернецца ніколі.
Ды цпялее зноў каменне гэтае,
І сядаюць зноў гуртком мужчыны,
Памяццю маёю абагрэтыя,
Як даўнейшым полымем каміна.
Пераклады Я.Сіпакова
Тут у нас такія горы сінія
І такія хвалістыя нівы!
Каб усёй зямлі іх колер, лініі –
Быў бы свет прыгожы і шчаслівы.
Звычаі ёсць новыя і даўнія
У людзей зямлі маёй вясновай.
Калі б свету цэламу аддаў іх –
Свет бы ўдасканаліўся нанова.
* *
*
Дарога. У дарозе – бы ў жыцці.
Я знаю, колькі прапыліў шляхамі.
А колькі яшчэ трэба мне прайсці,
Не знаеш ты, не знаю я таксама.
Дарога. У дарозе – бы ў жыцці.
Я мэту бачу і шыбую прама.
А ці змагу, няўрымслівы, дайсці,
Не знаеш ты, не знаю я та
Комментариев нет:
Отправить комментарий