вторник, 5 февраля 2013 г.

Трапілі ў рукі цудоўныя вершы Р.Гамзатава...


З  дзённікаў Максіма Танка

(Танк, М. Збор твораў: У трынаццаці тамах. Т.10. – Мінск: Беларуская навука, 2010)




 28.XI.1971

Былі ў нас Расул гамзатаў са сваім перакладчыкам Грэбневым, лынькоў, Шамякін, Грачанікаў. З вялікім поспехам прайшлі ў Мінску расулаўскія літарутурныя вечары. Сам ён выступіў не вельмі ўдачна. Па-руску гаворыць ён слаба, але ў яго ёсць свае арыгінальныя думкі, і гэта прыкоўвае ўвагу слухачоў да таго, што ён гаворыць.

8.Х.1981
Трапілі ў рукі цудоўныя вершы Р.Гамзатава “Родная мова”, “Жоўтая лістота”, “Вунь ля таго акна”. Відаць, важней тое, што бачыць  мастак, як тое, што хоча бачыць чытач. У гэтым разыходжанні скрыты глыбокі канфлікт, да якога трэба будзе некалі вярнуцца.

17.III.1983

Прачытаў займальную брашуру пра экстрасенсаў...І быццам Джуна прадсказала Р.Гамзатааву, што згараць яго рукапісы. Расл перавёз іх з дачы ў Маскву, алё ўсё роўна ад агню яму іх уратаваць не ўдалося. Пры сустрэчы распытаю Расула.

Комментариев нет:

Отправить комментарий