воскресенье, 20 января 2013 г.

І сэрца – без замкоў


(Пераклады вершаў Р.Гамзатава зрабіў Я.Семяжон)


Надпісы


Надпісы на дзвярах і варотах

* * *
Не гамані з парогам ля дзвярэй:
Заходзь ці з Богам прэя ідзі скарэй.

* * *
Не стукай, не будзі, запросін не чакай.
З дабром прыйшоў – заходзь,
                                са злом ідзеш – знікай!

* * *
Не стукай! І ў паўночны час
Тут чуюць звон шамкоў.
Дабразычліўцу дзверы ў нас
І сэрца – без замкоў.

* * *
Будзі! Якая б ні была пара,
Стук госця – песня для гаспадара.

Надпісы на кінжалах

Кінжал займеўшы, знаць павінен кожны:
Яму надзейнейшыя сховы – ножны.

* *  *
Каб мной валодаць, трэба юнаку
Мець голаву перш-наперш і – руку.

* * *

Ён не стуна,
А песні дзве спявае.
Аб гібелі адна,
Аб вольнасці другая.

* * *
Халодны, як палярнае  свячэнне,
Я – цуд, я – старадаўнія міраклі.
Над некім блісну – плач і галашэнне
Аул праніжуцьда апошня саклі.

Надпісы на вінных рагах

Ну штож, прславім смак вады.
Ёй гонар і хвала.
Але ж не для вады сюды
Я ўзят з ілба вала.

* * *

Наліць для госця рог
Я пяць разоў ахвочы,
Каб высказаць ён змог
Усё, што сам захоча.


* * *
Піць можна ўсім,
Патрэбна толькі
Знаць: дзе і з кім,
За што, калі і колькі?

Надпісы на камінках і ачагах

Куды б цябе жыццё не завяло,
Ты панясеш з сабой маё цяпло.


*  *   *

Нідзе  цпяла не будзе вам, о не! –
Як у бацькоўскім доме ля ямне.

*  *   *

Пры мне паплачаш і спяеш
Душой старога ўмельца
І песню новую складзеш
Ля гэтага цяпельца.


З кнігі "Высокія зоркі" (Мн., 1972)

Комментариев нет:

Отправить комментарий