Изучили мы свой фонд и выяснилось, что у нас есть уникальная книга, за которую в 1962 году Расул Гамзатов получил Ленинскую премию - «Высокія зоркі” (Мінск: Мастацкая літаратура, 1972) в
переводе на белорусский язык.
Аўтары перакладаў –беларускія паэты:
Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Генадзь Бураўкін, Сяргей Грахоўскі,
Алег Лойка. Аркадзь Куляшоў і іншыя.
Адляталі ракеты на золку
Да сузор'яў далёкіх не раз.
Людзі, людзі - далёкія зоркі,
Даляцець бы мне толькі да вас.
(Пер. Г.Бураўкіна)
Пераклады Уладзіміра Караткевіча
Ці высокія горы, што ўсталі сцяной,
Вяршыні, адрогі і скалы?
Спытай каханне – адкажа яно,
Бо часта туды узлятала.
Ці глыбокае мора, што ўстала сцяной,
Караблі разбівае з гулам?
Спытай каханне, бо ўрэшце яно
І там сто разоў танула.
***
Па свеце я нямала вандраваў,
Ў чужыне, бы ў раю дні тры прамарыш,
А потым скалы сніш і рэдкіх траў дзірван,
І горцаў гордыя, сухія твары.
Тры дні па сэрцы гук чужынскіх слоў,
Стогн хваль чужых. А потым знову, знову
Адно ў душы гучыць: ляск конскіх капытоў
І клёкат з гор арліных –
наша мова.
***
Не ганарыся, час, і не лічы
Усіх людзей сваім уласным ценем.
Такія людзі ёсць, што можаш іх лычыць
Крыніцаю сваёга зіхацення.
І дзякуй тым, што азаралі нас, –
Мысліцелям, героям і паэтам.
А ты свяціў, ды й зараз свецішся, о час,
Людскім святлом вялікім...Помні гэта.
***
Дзяцінства помню, што прайшло даўно,
З усмешкай і слязінкаю на веях.
І колькі ты ні кліч яго,
яно
Не прыйдзе зноў, днём веснім не павее.
І старасць бачу, што трымае меч.
Маўчу прад ёй з журботай і трывогай.
І нават калі я ёй крыкрнуў: “Прэч!” –
Сівая не сыдзе з маё дарогі.
Пераклады Максіма Танка
Ты, час, уступаеш са мной ўрукапашную,
Пагардай катуеш, пагардай караеш,
Ты ганьбіш мяне за памылкі ўчарашнія
І крэпасці марных надзей разбіваеш.
Хто ведаў, што праўды твае будуць зыбкімі?
Чаго ж ты смяешся, караеш сурова?
Я жыў, памыляўся тваімі памылкамі
І верыў, твае паўтараючы словы.
***
Што робіцца з сэрцам маім?
Яно ў тваёй волі,
Не можаш паладзіць ты з ім,
А я і тым болей.
Яго ты, як птушку, ўзяла
Рукамі з патоляй.
Але затрымаць не змагла,
А я і тым болей.
***
Праплыве дзяцінства, быццам дым,
Пралые дзяцінства, ды на свеце
Спадчына жывая застанецца,
Застанецца памяць назаўжды.
Праплыве юнацтва, як рака,
А што праплыве, ўсё мінецца.
Толькі адзін подзвіг застанецца,
Застанецца памяць у вяках.
***
Я ля акна сяджу дажджлівым днём.
Усё туманам, вільгаццю набракла.
Дождж лье і лье, і мокнуць пад дажджом
Вяршыні неабсяжныя і саклі.
За сеткаю густой нат не мігцяць
Ні дальнія, ні блізкія разлогі.
Лье дождж, апроч мінулага жыцця,
Закрыўшы вочы, не відаць нічога.
Перакалады Сяргея Грахоўскага
Васьмірадоўкі
Васьмірадкоўе – восем крокаў
І восем рэчак родных гораў.
Шлях да паэзіі далёкі,
Жадаю вам дайсці да мора.
Васьмірадкоўе – восем крокаў,
Вссьмёра горскіх юнакоў,
Выходзьце на бальшак шырокі,
Не трацячы папах і башлыкоў.
***
Калісь дзяды буйней, чым загалоўкі,
Пісалі на кінжалах і кінжаламі,
Што я спрабую напісаць алоўкам
І выказаць радкамі часам вялымі.
Дзяды на бой збіраліся ў імгненне,
Нічога не сказаўшы нават мілым,
Яны крывёй пісалі на каменнях,
Што я спрабую напісаць чарнілам.
Пераклады гомельскага паэта Анатоля Грачанікава
Васьмірадоўкі
Тры запаветных песні ёсць у нас.
У іх – людскія радасць і самота.
З із першую – матуля ў позні час
Складае над каліскаю пяшчотна.
Другая – песня матчына ізноў.
Схіліўшыся ў жалобе, ў ліхалецце
Яе спяваюць над труной сыноў...
А трэццяя – ўсе іншыя на свеце.
***
Калі раптам металам стану,
Не чачканьце вы манет з мяне,
Каб ніколі не служыць падману,
Дробязна ў кішэнях не звінець.
А накавана стаць металам,
Зброю скуйце, – запавет вам мой, –
Каб я мог клінком або кінжалам
Спаць у ножнах і ляцець у бой.
***
Мы прыходзім, нібы цягнікі,
Пасапім і назашжды знікаем.
А “Жыццё – прыпынак, ўжо другіх
Мітуснёй вакзальнай сустракае.
Вось і я прышоў, але з тых пор
Шлях вядзе да вечнае дамоўкі.
Я прашу, станцыйны семафор,
Хоць на крышачку адтэрміноўкі.
***
А тое, што было – ў вяках заснула.
Сучаснасць только служыць нам усім.
Пакуль мы ўспамінаем аб мінулым,
І новы дзень няўмольна стане ім.
Абкрадваючы нас усіх штодзённа,
Час над усім пануе на зямлі.
Няма над ім ні суддзяў, ні закона,
Якія б пакараць яго змаглі.
***
Рачулкі горнай дзіўная вада,
У сухмень патрэскаліся скалы.
Як табе імкнуцца не шкада
Да мясцін, дзе вільгаці нямала?
Сэрца, сэрца, дзе няма бяды, –
Заспакоена, ашчадна біся.
Дык чаму ж імкнешся ты туды,
Дзе без нас дагэтуль абышліся?
Комментариев нет:
Отправить комментарий