среда, 23 января 2013 г.

ГУК ІМЯ ТВАЙГО

Прадстаўляем яшчэ некалькі перакладаў вершаў Расула Гамзатава з кнігі "Высокія зоркі"




Пераклад А.Лойкі

ГУК ІМЯ ТВАЙГО

Гук імя твайго, як арла
Клёкат нязлоўны ў гарах.
Ён – касцёр, дагарэлы датла,
Стогн, што наводзіць страх.

Гук імя твайго – ручая,
Што абнадзейвае, гук.
Ды плынь ручая не мая, нічыя,
Вымыкае нячутна з рук.

Гук імя твайго, быццам шал
Несутрыманы каня,
На недаступны ўзляцеў перавал,
І мне яго – не пераняць.


Гук імя твайго – трэці званок.
Чуючы звонкую медзь,
Разумею, хоць збіўся з ног,
Ніяк на яго не паспець.


Гук імя івайго – згрыт, разбой
Ключоў, што заперлі сны,
Шалі вагаў, гадзінніка бой,
Што шлях вымяраюць зямны.

Гук імя твайго – родней за ўсіх,
Будзіць і радасць і жах.
Баліць на вуснах ён на маіх,
Нават прамовіць страх.

Гук імя твайго – гора адно,
Трывожнае кожны міг,
Хоць чую, як проста гуцычь яно
На вуснах чужых, не маіх.


Пераклад А.Бачылы

Мы на зямлі, і побач цень наш пыльны
Ля самых ног. І колькі б ні жылі –
Мы топчам цень, а затаптаць бяссільны,
Так разам з ім і знікнем мы з зямлі.


Мы плыні дзён не спынім і не зменім,
Мы людзі і старэем кожны час,
Хоць побач з часам мы – не больш, як цені,
І ён з зямлі навек сцірае нас.


Пераклад А.Астрэйкі


Мы народжаны у светлы час
Нашымі матулямі святымі.
Дык навошта многія ад нас
Іншы раз бываюць вельмі злымі?


Дзеці быццам к сонцу самаму
Цягнуцца к нам добрымі рукамі.
Людзі, растлумачце в, чаму
Мы нядобрымі бываем самі?

Комментариев нет:

Отправить комментарий