Вершы Расула Гамзатава ў перакладзе Аркадзя Куляшова
Я адзін блукаю па аулах,
Сярод скал сцяжынкаю былой.
Дружбака гадоў маіх мінулых
Тут няма, даўно няма са мной.
Я адзін, ажыўшым летуценням
Хочацца размову аднавіць.
З кім жа размаўляю? Можа, з ценем
Дружбака, з маленствам, можа быць.
* *
*
Нават непрыкметныя пясчынкі
Могуць сцерці ногі да крыві,
Боты скінь, сышоўшы са сцяжынкі,
Вытрасай іх, Бога не гняві.
Дачытаць, мой дружа, верш твой новы
Я не змог, прызнацца ў тым дазволь.
Нехлямяжыя радкі і словы,
Як пясчынкі, прычыняюць боль.
* * *
Сэрца маё – гэта стол святочны,
Таварыша я запрсіў да стала,
З явівўся мой сябра, а ў час паўночны
Напрошанай госцяю ты прыйшла.
Перад тваёй красой маладою
Мы тост узнялі за тваю маладосць,
І гападыняю і тамадою
Ты стала. А я – твой няпрошаны госць.
*
* *
Комментариев нет:
Отправить комментарий